• slide
  • slide
  • slide
  • slide

 

ЗАЛАТЫ ПЛАТАН

ЮВЕЛІРНАЯ ВЫТВОРЧАСЦЬ

Спецыалізуемся на адліўцы паўфабрыкатаў ювелірных вырабаў для майстэрняў, вырабе значкоў, медалёў і фірмавай сімволікі на замову. На вытворчасці ёсць аддзелы дызайну і мадэлявання, зборкі васковых мадэляў, ліцейны ўчастак. Асобны кірунак дзейнасці – выпуск праваслаўнай прадукцыі і індывідуальны выраб царкоўных вырабаў.


Нашыя замоўцы

Поўны цыкл вытворчасці

Распрацоўка эскіза

Усё пачынаецца з ідэі. Для таго, каб мы маглі надаць вашай задумцы больш відавочныя абрысы на паперы, распавядзіце нам як мага падрабязней пра тэматыку, прызначэнне, пра будучага ўладальніка ювелірнага выраба, і мы разам паспрабуем знайсці аптымальнае рашэнне.

3D мадэль і візуалізацыя

Мы займаемся 3D мадэляваннем ювелірных вырабаў практычна любой складанасці. Для стварэння мадэлі нам неабходна ведаць дакладныя памеры, а таксама мець візуальнае ўяўленне пра ўпрыгожванне (эскіз, малюначак ці фатаграфія).

Дзякуючы адмысловай кампутарнай праграме на аснове створанай 3D мадэлі можна ўбачыць, як будзе выглядаць гатовы выраб, і ўлічыць усе тэхнічныя і мастацкія нюансы: змяніць прапорцыі і маштабаваць памеры, падабраць колер і фінішную апрацоўку металу, прымерыць розныя ўстаўкі.

Стварэнне мадэлі з воску

У залежнасці ад тыпу і складанасці выраба мадэль або выразаецца з воску на фрэзеровачным абсталяванні Roland, або мадэлюецца на воску мастаком уручную.

Ручная скульптурная пластыка дазваляе змадэляваць упрыгожванні «жывой», прыроднай формы (напрыклад, расліны ці жывёл).

Гумовая прэс-форма

Зборка васковых блокаў (елак)

Адліўка паўфабрыкатаў

Апрацоўка паверхні галтоўкай

У нас маецца наступнае абсталяванне: магнітная галтоўка, ротарная шліфоўка, вібрагалтоўка (шліфоўка и паліроўка).